Неабходна вярнуць масавую фізічную культуру ва ўстановы адукацыі, задзейнічаць пры гэтым ўсе рэсурсы і магчымасці і ўстаноў адукацыі, і ўстаноў фізічнай культуры і спорту.
Аб гэтым, як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік 7 чэрвеня на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту і турызму.

Мерапрыемства было прысвечана пытанням удасканалення і развіцця сістэмы фізічнага выхавання і спорту дзяцей і навучэнцаў.

Адкрываючы пасяджэнне, Анатоль Тозік адзначыў, што ў краіне шмат робіцца для таго, каб маладое пакаленне было фізічна моцным і здаровым. У той жа час ёсць шэраг праблемных пытанняў, якія неабходна вырашыць найбліжэйшым часам.

"Прынцыпова па-новаму трэба разгледзець падыходы да арганізацыі працы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Напрыклад, ёсць прапановы перадаць асобныя з іх у структуру ўстаноў вышэйшай адукацыі, дзе ёсць неабходная матэрыяльна-тэхнічная база, трэнерскі склад. Такі крок створыць добрую аснову для камфортнага пераходу навучэнцаў з дзіцяча-юнацкага спорту ў студэнцкі спорт. Трэба абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння спартыўных школ і ўстаноў адукацыі пры стварэнні спецыялізаваных па спорце класаў", — заявіў віцэ-прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што толькі сумесная і зладжаная праца двух ведамстваў дазволіць дабіцца жаданых вынікаў і забяспечыць вырашэнне пастаўленых задач.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся меркаваннямі па пытаннях, выказалі шэраг прапаноў, якія будуць улічаны ў адпаведным пратаколе па выніках калегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?