У панядзелак, 10 чэрвеня, беларуска Вікторыя Азаранка ўздымецца на адзін радок у рэйтынгу ВТА і стане другой ракеткай свету.

Гэта стала вядома пасля таго, як расіянка Марыя Шарапава, якая займае цяпер 2-е месца, прайграла ў фінале «Ралан Гарос» Серэне Уільямс і не змагла абараніць 2000 ачкоў за перамогу ў мінулым годзе.

Азаранка, дарэчы, прайграла ў паўфінале Шарапавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?