Незвычайнае ДТЗ адбылося на аўтатрасе паміж гарадскімі пасёлкамі Рось і Краснасельск Ваўкавыскага раёна: на капот аўтамабіля «Опель‑Аскона», які рухаўся, нечакана скочыў конь. Ён змяў капытамі капот іншамаркі, разбіў лабавое шкло, праламаў дах, саскочыў на багажнік і збег.
Аб гэтым паведамілі ў дзяжурнай часці Дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Пасля здарэння ўладальнік машыны, жыхар Ваўкавыска, з траўмамі лёгкай і сярэдняй цяжкасці звярнуўся ў мясцовую бальніцу. Аўтамабіль пацярпеў больш: на думку спецыялістаў, яго кузаў аднаўленню не падлягае. Дзіўна, але конь, які справакаваў ДТЗ, толькі крыху спалохаўся. Ён уцёк быў з племзавода «Рось», але яго ўжо злавілі і зьмясьцілі ў стойла, адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.