Аляксандр Лукашэнка даручыў МУС у складзе міжведамаснай камісіі прааналізаваць сітуацыю ў прамысловасці і будаўніцтве. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

У цэнтры ўвагі былі пытанні рэфармавання і аптымізацыі ў сістэме МУС. Лукашэнка таксама даручыў праваахоўным органам сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта і Камітэтам дзяржкантролю прааналізаваць сітуацыю ў шэрагу галін, такіх як прамысловасць, сельская і камунальная гаспадарка, будаўніцтва.

«Трэба падняць на паверхню цэлы пласт праблем, якія там існуюць. У гэтым выпадку пачнем з будаўнічай галіны, бо мы нядаўна некаторыя пытанні абмяркоўвалі, — сказаў Лукашэнка.

— Той ўзровень будаўніцтва, які існуе ў нашай краіне, абсалютна недапушчальны. Поўная расхлябанасць і разбоўтанасць, карумпаванасць.
Я ўжо не адзін раз гэта казаў.
Таму трэба ўвесь пласт праблем падняць на паверхню, прывесці ў пачуццё будаўнічую галіну, асабліва чыноўнікаў, якія там занятыя, і прыняць адпаведныя меры. І прыкладна ў верасні мы выйдзем на фундаментальную нараду на ўзроўні прэзідэнта па абмеркаванні гэтых пытанняў».

Далей, па словах Лукашэнкі, неабходна вывучыць сітуацыю ў камунальнай, сельскай гаспадарцы і іншых сферах.

«Без міліцыі гэтыя пласты мы не падымем.
Таму хацелася, каб у камісіі, якая будзе створана, былі і вашы людзі, і ўся сістэма МУС папрацавала на тое, каб вывучыць і прыняць рашэнне па гэтых напрамках. Патрэбен сапраўды сур’ёзны аналіз сітуацыі», — падкрэсліў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?