На аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» у чэрвені 2013 спыняецца рэалізацыя аўтабензіну Нармаль-80, паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Гэта звязана з мадэрнізацыяй Мазырскага НПЗ, якая прывядзе да росту вытворчасці высокаактанавых марак бензіну і зніжэння вытворчасці нізкаактанавых.

На АЗС фірменнай сеткі «Беларуснафта» аўтабензін Нармаль-80 паэтапна выводзіцца з рэалізацыі. Аператыўная інфармацыя пра АЗС, дзе можна заправіцца бензінам Нармаль-80, размешчана ў раздзеле «Карта АЗС і АГЗС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?