9 чэрвеня ў 16.30 ля вёскі Гародня Чавускага раёна 13-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы без моташлема мотаўсюдыходам CAN-AM outlander-800 з рэгістрацыйным знакам РФ, рухаючыся па жвіровай дарозе, не выбраў бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машына з'ехала ў левы па ходзе руху кювет і перакулілася. Непаўналетні вадзіцель загінуў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

У выхадныя дні пад колы аўтамабіляў трапілі два дзіцяці-веласіпедысты: у Столінскім раёне — сямігадовы, у Мінскім — 10-гадовы хлопчыкі. У абодвух выпадках дзеці з парушэннем правілаў дарожнага руху кіравалі веласіпедамі на праезнай частцы.

За пяць месяцаў 2013 года на дарогах краіны па віне веласіпедыстаў адбылося 34 ДТЗ, у якіх дзевяць чалавек загінулі і 25 атрымалі траўмы. Для параўнання, у 2012 годзе за аналагічны перыяд у 28 ДТЗ загінулі тры і пацярпелі 25 веласіпедыстаў. За гэты ж час атрымалі раненні 11 непаўналетніх веласіпедыстаў. Летась іх было на два менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?