У возеры каля пасёлка Леніна Бабруйскага раёна патанула 10-гадовае дзіця.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, трагедыя здарылася 8 чэрвеня ў раёне мясцовага пляжа. Два хлопчыкі 10 і 12 гадоў плавалі на плыце па возеры і ныралі з яго. «Раптам малодшы стаў тануць і старэйшы паспрабаваў выратаваць яго. Аднак гэта яму не ўдавалася, і ён сам стаў захлынацца», — паведаміла яна.

Нягледзячы на тое што на пляжы было шмат людзей, толькі адзін з іх, 30-гадовы мужчына, убачыўшы, што адбываецца, кінуўся на дапамогу дзецям. Ён здолеў выратаваць толькі 12-гадовага падлетка, малодшае дзіця патанула.

Паводле слоў Салянюк, здзіўляе пасіўнасць і абыякавасць большасці адпачывальнікаў, якія, па сутнасці, адмовіліся дапамагчы дзецям.

Следчы камітэт вядзе праверку гэтага інцыдэнту.

Нагадаем, што ў пачатку лета Мінаховы здароўя звярнулася да дарослых з просьбай не пакідаць дзяцей адных каля вадаёмаў.

Выпадковыя ўтапленні, як прычына смерці, знаходзяцца на другім месцы сярод няшчасных выпадкаў, траўмаў і атручэнняў у дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?