Вось я думаю што. Прэзідэнт ўвесь час прабівае на шмат карысных інструкцый, заўваг, а мы ўсё гета у паўсядзённым жыцці тупа прафуківаем.

Напрыклад, тыдзень таму лідэр прапісаў усім пераходзіць з чарнілаў і гарэлкі на піва і такім чынам уздымаць перспектыўны ячменны сектар.

Пераходзіць так пераходзіць.

Адчыняю сённяшнюю саўбелку.

І шо Вы думаеце публікуецца на яе старонках?

Разромны рэдакцыйны каментар пра апазіцыянераў, якія сядзяць на чарнілах і пры гэтым называюць сябе патрыётамі.

Не.

Каментар чэмпіёну свету Івана Тіхона кшталту: “я, калі дзве крынічкі-адзінічкі засасу, яшчэ далей молат закінуць магу”.

Хренушкі.

Споведзь бамжа, былога дырэктара буйнага заводу. У яго было ўсё – машына, жонка, дом, дзеці, джакузі. Які як толькі перастаў піць піва, пакаціўся ўніз і зараз цвярозы кардонныя каробкі ў Ждановічах збірае.

Няма таксама ў СБ такога матэрыялу. .

Пра мудрую інструкцыю прэзідэнта ўжо забылі.

Адзін з магчымых сродкаў супраць гэткай сацыяльнай амнезіі, магла б стаць каляндарная рэформа.

Патрэбны новы каляндар па старадаўняму егіпецкаму прынцыпу. Там у іх напрыклад, уся хроніка была прывязана да праўлення таго ці іншага фараона. Скажам: турыстычны надпіс на пірамідзе Хеопсу выглядаў тады наступным чынам: “У пяты год праўлення Рамзеса тут былі Маша з Фіваў і Пеця з Даліны мерцьвякоў“.

Я прапаную жыць не месяцах, кварталах і тыднях, а пакласці ў аснову храналагічнай адзінкі дату, калі прэзідэнт даў мудрую інструкцыю.

Напрыклад, калі ўжо мы кажам пра піўную, то сёння ў нас не 28 жніўня. Сёння 7-ый дзень Эры выканання патрабавання прэзідэнта аб пераходзе спажывання з чарнілаў на піва

Як толькі прэзідэнт дасць новую мудрую ўстаноўку, “піўная” эра закончыцца і пачнецца нейкая новая.

Гэта дазволіць арынтавацца ў часовай прасторы, паралельна ангажуючыся ў грамадска –палітычны працэс.

Вось вы кажыце сябру: “памятаю 5 жніўня назюзюкаўся як парася”.

Дзякуючы рэформе гэта б гучала інакш, з узвышаным тонусам.

“Памятаю ў 5-ый дзень Эпохі выканання інструкцыі прэзідэнта па пашырэнню культывацыі кукурузы на Гарадзеншчыне назюзюкаўся як парася”.

Адчуйце розніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?