Уладзімір Даманеўскі (злева) і Дзмітрый Габароў.
10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Галоўным памочнікам па эканамічных пытаннях прызначылі Кірыла Рудога.
Галоўным інспектарам у Брэсцкай вобласці прызначаны Дзмітры Габароў, у Гродзенскай — Уладзімір Даманеўскі.
Лукашэнка падкрэсліў, што наўмысна адпраўляе ў Брэсцкую і Гродзенскую вобласці людзей, якія не знаёмыя блізка з працай гэтых рэгіёнаў, з той мэтай, каб не было кругавой парукі, каб інспектар ніяк не быў звязаны з кіраўніцтвам вобласці.
Дзмітрый Габароў быў да новага прызначэння старшынёй Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта. Скончыў БДУ і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў РБ.
Каля 20 гадоў працаваў у сельскагаспадарчай галіне Касцюковіцкага раёна, у тым ліку ўзначальваў калгас «Дуброва».
Уладзімір Даманеўскі быў старшынёй Слуцкага райвыканкама. Да гэтага працаваў у галоўным ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама, інспектарам па Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер — Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.