Уладзімір Сулімаў стаў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, паведамляе БелТА.

Генерал-маёр Уладзімір Суліма нарадзіўся 1 красавіка 1958 ў горадзе Дубасары Малдаўскай ССР.

У 1979 скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета Украінскай ССР (з адзнакай і залатым медалём).

З 1979 па 1986 праходзіў службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра роты, старэйшага памочніка начальніка аператыўнага аддзялення ў злучэннях Беларускай ваеннай акругі.

У 1989 скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Маліноўскага (з адзнакай).

З 1989 па 1998 праходзіў службу на пасадах камандзіра вучэбнага мотастралковага батальёна навучальнага мотастралковага палка, намесніка начальніка аператыўнага аддзялення дывізіі, старшага афіцэра аддзела аператыўнага ўпраўлення штаба акругі, начальніка аддзела аператыўнага ўпраўлення штаба Забайкальскай ваеннай акругі.

З 1998 па 2000 — начальнік аддзела аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2002 скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём).

З 2002 па 2007 праходзіў службу на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2007 і да апошняга прызначэння быў намеснікам начальніка Генеральнага штаба — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0