Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС затрыманы 25-гадовы жыхар сталіцы, які падазраецца ў серыі крадзяжоў з аўтамабіляў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на працягу двух апошніх месяцаў у Савецкае РУУС паступіла некалькі заяў аб крадзяжах з аўтамабіляў. Характэрным для ўсіх выпадкаў было тое, што шкло ў машыне разбівалася каменем навылёт.

У ходзе адпрацоўкі асобаў, якія раней траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў, міліцыянты выйшлі на 25-гадовага жыхара сталіцы, які вызваліўся ў красавіку з месцаў пазбаўлення волі. Пры праверцы падазрэнні ўзмацніліся, а калі міліцыянты прыйшлі да маладога чалавека дадому, на яго стале ляжаў скрадзены напярэдадні відэарэгістратар.

Высветлілася, што выкрадзеную маёмасць малады чалавек збываў таксістам па дэмпінгавых цэнах. На дадзены момант ўстаноўлена дачыненне зламысніка да шасці фактах супрацьпраўных учынкаў. Праверка працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?