10.06.2013 / 21:10

Беларускі штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва 5

Беларускі штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Так вырашыла Дысцыплінарная камісія НАДА. Гэты вердыкт для "Прессбола" пракаментаваў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Трашчыла:

-- Рашэнне прынятае 20 мая па факце паўторнага парушэння Міхневічам антыдопінгавых правілаў. Упершыню гэта адбылося ў 2001 годзе, тады ён быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй. Як вядома, паводле новых правілаў

допінг-пробы прызёраў, узятыя на топ-турнірах, захоўваюцца на працягу 8 гадоў і могуць быць пераправераныя з прымяненнем новых методык вызначэння. Менавіта такая працэдура стала для Андрэя фатальнай.
У яго спробе, ўзятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, выяўлены забаронены прэпарат.
Паколькі парушэнне паўторнае, у адпаведнасці з антыдопінгавага правіламі прынята рашэнне аб пажыццёвым адлучэнні ад вялікага спорту. Аднак яна яшчэ павінна быць зацверджана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.
0
Guinness / Адказаць
10.06.2013 / 21:37
Сумесныя паседжанні Мінспорту і Белфарму прынеслі выдаткі. "Прафесійны" спорт непатрэбен!
0
віКніК / Адказаць
10.06.2013 / 22:02
а на чым сядззіць наш галоўны спартсмен і калі яго дыскваліфікуюць?
0
анон / Адказаць
10.06.2013 / 23:07
Так вырашыла Дысцыплінарная камісія НАДА. Ну Нада значит Нада
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру