Эмір Кувейта
Суд у Кувейце прысудзіў мясцовую жыхарку Худу аль-Аджмі да 11 гадоў турмы за абразу эміра Кувейта Сабаха ас-Сабаха.
Абразлівыя, на думку суда, выказванні ў адрас эміра 37-гадовая настаўніца апублікавала ў Twitter.
Яе таксама абвінавацілі ў спробе перавароту і ў тым, што яна не па прызначэнні выкарыстоўвала новыя тэхналогіі - яе сотавы тэлефон, апублікаваўшы з дапамогай яго ў мікраблогу абразлівыя выказванні.
За апошнія некалькі месяцаў да розных тэрмінаў зняволення за абразу эміра былі асуджаныя некалькі блогераў.