У ноч на Івана Купалу, калі абуджаецца самая магутная жыватворная сіла зямлі, калі паляць вогнішчы і гарыць над карагодамі прасмаленае кола — «сонца», а дзяўчаты пускаюць па рачной плыні вянкі, на кароткае імгненне ў лясной глухамані расцвітае пад абаронаю сіл зла папараць. Хто адолее іх, хто сарве гэтую агонь-кветку, той здабудзе шчасце людзям і сабе. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Праграма святкавання

19.00 — 20.30гульня-віктарына «У пошуках папараць-кветкі» (па экспазіцыйных залах музея і тэрыторыі парка)

20.30 — 20.50 — «Спеўнае поле» — заспяваць ва ўнісон з майстрамі зможа кожны жадаючы!

20.50 — 22.30 — купальскія абрадавыя песні, карагоды, майстар-класы па старадаўніх беларускіх танцах ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства

22.30 — 23.15 — выступленне тэатра танца «ОтражениЯ»

23.15 — 23.30 — містычная дзея па творы У.Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» у выкананні тэатра лялек «Дом сонца»

23.30 — 23.50 — лазернае шоў «І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі…»

Акрамя таго, наведвальнікаў музея чакаюць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў, маляванне па твары, нечаканыя падарункі ад музея Песняра.

Сумаваць не давядзецца!

Уваход: 10 000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?