Дзяржаўная дума Расіі прыняла закон «аб прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх», паведамляе Бі-Бі-Сі. Законапраект быў прыняты адразу ў другім і трэцім чытаннях. «За» прагаласавалі 436 дэпутатаў. Адзін ўстрымаўся.

Адзін з аўтараў законапраекта Алена Мізуліна раней паведаміла, што дэпутаты прыбралі з тэксту слова «гомасэксуалізм», замяніўшы яго на тэрмін «нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны».

У законе таксама з’явілася тлумачэнне тэрміна «прапаганда».

Згодна з законапраектам, за «распаўсюд інфармацыі, накіраванай на фарміраванне ў непаўналетніх нетрадыцыйных сэксуальных установак, прывабнасці нетрадыцыйных сэксуальных адносін, скажонага ўяўлення аб сацыяльнай раўнацэннасці традыцыйных і нетрадыцыйных сэксуальных адносін альбо навязванне інфармацыі аб нетрадыцыйных сэксуальных адносінах, якія выклікаюць цікавасць да такіх адносін» уводзіцца штраф.

Для грамадзян ён дасягае да 4–5 тыс. рублёў. Для службовых асоб гэтая сума апынецца большай у 10 разоў, а для юрыдычных — штраф можа дасягаць 1 млн расійскіх рублёў.
Пры гэтым, як адзначаецца ў дакуменце, штрафы будуць павялічвацца, калі ў прапагандзе будуць задзейнічаныя СМІ ці інтэрнэт.
У законе асобна ўстанаўліваецца адказнасць за гей-прапаганду для замежных грамадзян. Акрамя штрафаў, такія асобы могуць быць пакараныя прымусовым выгнаннем за межы Расіі і арыштам на тэрмін да 15 сутак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?