Адзінаццацікласнік адной са школ Маскоўскага раёна Мінска 11 чэрвеня не змог трапіць на выпускны вечар і атрымаць атэстат. Каля 14 гадзін на вул. Уманскай яго затрымала міліцыя за захоўванне курыльнай сумесі з утрыманнем псіхатропных рэчываў.
17-гадовага ўжо раней судзімага мінчука затрымалі каля залы гульнявых аўтаматаў. Былі знойдзены 0,4 грама курыльнай сумесі. Згодна з папярэднім аналізам, у яе складзе ўтрымлівалася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
Юнак сказаў, што вырашыў ужыць спайс перад выпускным вечарам.