Суд у Бішкеку прысудзіў брата зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева Акмата яшчэ на пяць гадоў пазбаўленьня волі за яго ўцёкі ў часе адбываньня пакараньня.

Акмат Бакіеў.

Акмат Бакіеў.

Рашэньне вынесенае завочна. Акмат Бакіеў зьнік летась у сакавіку з бальніцы, куды ён быў дастаўлены для лячэньня пнэўманіі. Раней яго асудзілі на сем з паловай гадоў за арганізацыю масавых беспарадкаў і нападаў на прадстаўнікоў праваахоўных органаў у 2010 годзе.

Яго брат Курманбек Бакіеў быў адхілены ад улады на фоне беспарадкаў у красавіку 2010 году, а пазьней разам зь сям’ёй атрымаў прытулак у Беларусі. Тут жа, верагодна, знаходзіцца яшчэ адзін яго брат Жаныш. Выдачы абодвух дабіваюцца кіргіскія ўлады.

Месцазнаходжаньне Акмата Бакіева невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?