Заводскі (горада Мінска) райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі рабочага ў ААТ «МАЗ», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райаддзеле.
«Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Загінулы быў аператарам станкоў. Мужчына 1987 года нараджэння», — сказалі ў райаддзеле.
Па тых дадзеных, якімі цяпер валодаюць праваахоўнікі, гэта быў няшчасны выпадак. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
У інтэрнэце публікаваліся звесткі, што 25-гадовага хлопца заціснула ў новым станку.