Інтэрнэт-газетапіша, што Юлія Цімашэнка мае мала шанцаў на выхад з турмы да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. У такіх умовах ЗША і Нямеччына робяць стаўку на чэмпіёна па боксе Віталя Клічко, які ўзначальвае партыю «Удар», што мае трэцюю па колькасці дэпутатаў фракцыю ў Вярхоўнай Радзе.

Клічко па сваім рэйтынгу саступае і Януковічу, і Цімашэнцы, але як палітык-цэнтрыст мае найменшы негатыўны зарад.

Прэзідэнцкія амбіцыі выказвалі таксама Арсень Яцанюк, кіраўнік партыі «Бацькаўшчына» ў адсутнасць Цімашэнкі і лідар нацыяналістычнай партыі «Свабода» Алег Цягнібок. Людзьмі з прэзідэнцкім патэнцыялам палітолагі лічаць таксама былога міністра замежных справаў Пятра Парашэнку і былога віцэ-прэм’ера і кіраўніка спецслужбы Валерыя Харашкоўскага.

Клічко актыўна падтрымаў Аранжавую рэвалюцыю 2004 года. Сярод ягоных мінусаў — адсутнасць вопыту дзяржаўнага кіравання. Вакол Клічка згуртаваліся як некаторыя ўдзельнікі «аранжавай каманды» Юшчанкі, так і шэраг мультымільянераў з данецка-днепрапятроўскай групоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?