13.06.2013 / 16:33

Названыя найлепшыя беларускія альбомы за пяць год 1

Сайт Experty.by адзначае пяцігоддзе.

13 чэрвеня 2008 года ў беларускай інтэрнэт-прасторы з’явіўся ўнікальны праект: сайт Experty.by вось ужо пяць год займаецца каталагізацыяй і ацэнкай беларускай музыкі. Да гэтага года ў штат уваходзілі чатыры знаныя крытыкі Сяргей Будкін, Зміцер Безкаравайны, Алег Клімаў і Зміцер Падбярэзскі. Сёлета да іх далучыліся Аляксандр Чарнуха і Ягор Цывілька.

У гонар пяцігоддзя, эксперты вывелі рэйтынг найлепшых альбомаў за пяць год. Часам пазіцыя ці наяўнасць ў рэйтынгу таго ці іншага альбома можа здзівіць, аднак гэта ўжо пытанне да статыстыкі.

Такім чынам, пяцёрка найлепшых альбомаў 2008–2012 выглядае так:

1. Тройца «Зімачка» (2011) — 9.50 балаў

2. Зміцер Вайцюшкевіч «Ваячак» (2012) — 9.25 балаў

3. Ляпіс Трубяцкой «Веселые картинки» (2011) — 9 балаў

4. Тройца «Сон-трава» (2008) — 9 балаў

5. Палац «Кола грукатала» (2012) — 9 балаў.

Самы нізкі рэйтынг у гісторыі сайта атрымала спявачка Лючана за альбом «Улечу», які атрымаў 1.5 балаў з 10 магчымых.

Самым «добрым» з экспертаў стаў Эміцер Падбярэзскі — у суме ён паставіў усім альбомам за пяць год 2312 балаў, у той час як самым бязлітасным стаў Алег Клімаў — 2179 балаў сумарна.

«Наша Ніва» віншуе калег з першым юбілеем!

ЮУ

0
Prastora.by / Адказаць
13.06.2013 / 17:14
Замаўляйце, калі ласка, дыскі на Prastora.by. Альбомы выканаўцаў - пераможцаў пяцігодкі, што ёсьць на сёньняшні дзень у наяўнасьці. Вайцюшкевіч & Зьміцер WZ-Orkiestra: "Ваячак" - http://prastora.by/muzyka/wz-orkiestra-vajciuskievic-zmicier-vaiacak Іншыя альбомы Зьміцера Вайцюшкевіча - http://prastora.by/search/goods?newsearchtitle=Вайцюшкевіч Палац: "Кола грукатала" - http://prastora.by/muzyka/palac-kola-hrukatala "Салдат-доктар" - http://prastora.by/muzyka/palac-saldat-doktar Троіца: "Журавы" - http://prastora.by/muzyka/troica-zuravy "Сем" - http://prastora.by/muzyka/troica-siem Сардэчна запрашаем на Prastora.by! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру