17 чэрвеня 2013 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж другой выставы мастацкага праекта «Краявiды зямлi беларускай: Класiкi беларускага жывапiсу з прыватных збораў».

Першая выстава праекта адбылася ў лістападзе 2012 года. Як і тады, аматары жывапісу і прыхільнікі беларускай культуры маюць магчымасць ацаніць творчую спадчыну мастакоў-суайчыннікаў Барыса Аракчэева, Івана Ахрэмчыка, Антона Бархаткова, Ібрагіма Гембіцкага, Мікалая Дучыца, Валяр’яны Жолтак, Аляксандра Казлоўскага, Івана Карасёва, Антона Каржанеўскага, Пятра Крохалева, Вячаслава Кубарава, Раісы Кудрэвіч, Барыса Няпомняшчага, Пятра Свентахоўскага, Міхася Сеўрука, Уладзіміра Стальмашонка, Biталя Цвiркi, Яўгена Ціхановіча.

Цудоўныя палотны гэтых мастакоў, прысвечаныя роднай беларускай зямлі, захоўваюць і ў рамках праекта прэзентуюць прыватныя калекцыянеры Міхаіл Андрэеў, Ігар Бархаткоў, Дзмітрый Бісюкоў, Іна Гаўрылава, Аляксандр і Іна Радаевы, Аляксандр Унукаў.

Падчас вернісажу прагучаць вершы Янкі Купалы i музычныя кампазіцыі на яго словы.

Выстава працягнецца да 2 лiпеня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?