Пошук па хэштэгах цяпер даступны і ў сацыяльнай сетцы Facebook, паведамляюць інфармагенцтвы.

Сацыяльная сетка Facebook Inc увяла функцыю пошуку па хэштэгах, зараз карыстальнікі могуць забяспечваць пошукавыя закіды адпаведным словам са знакам «#» як у Instagram, Twitter, Tumblr, Pinterest.

Facebook пачалі распрацоўваць хэштэгі з-за большай канкурэнцыі з боку Twitter. На думку экспертаў, з іх укараненнем, найбуйнейшая сацыяльная сетка атрымае магчымасць індэксаваць гутаркі па тэмах і тым самым спросціць працэс пошуку, што прыцягне больш карыстальнікаў.

Хэштэг — слова або выраз са знакам без прабелу «#» у пачатку. Пры пошуку па хэштэгу можна ўбачыць паведамленні і старонкі іншых карыстальнікаў па запытанай карыстальнікам тэме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?