13.06.2013 / 16:42

В’етнамскія вайскоўцы вучацца на «Лініі Сталіна» 2

У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2013 годзе з 12 па 14 чэрвеня у Беларусі знаходзіцца в’етнамская ваенная дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі генерал-маёрам Нгуен Чонг Нгіа.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, адной з асноўных мэтаў візіту з’яўляецца вывучэнне структуры, механізма дзейнасці, навуковай працы, укаранення сучасных навуковых тэхналогій у беларускіх музеях.

Падчас візіту удзельнікі дэлегацыі наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь і гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

0
Напільнік / Адказаць
13.06.2013 / 18:33
Пастаяць, паслухаюць з ветлівай усмешкай, паківаюць галовамі і падумаюць, "якое г -но гэта лінія сталіна"супраць іх вопыту вядзення партызанскай вайны.
0
Танчаць ўсе! / Адказаць
13.06.2013 / 20:14
Да нас в'етнамцы, ага-ага прыйшлі на танцы, ага-ага А вы паверылі ў тое, што сланцаў на ўсіх не хопіць, а ніфіга :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру