13.06.2013 / 17:32

Супрацоўнік беларускага банка падрабіў ключы ад ячэек кліентаў і выкраў $740 тысяч 18

Супрацоўнік аднаго з беларускіх банкаў разам са змоўшчыкам ў канцы 2012 года скраў з дзвюх банкаўскіх ячэек кліентаў 400 і 340 тысяч даляраў адпаведна. Грошы падзялілі паміж сабой.

«Арганізатар злачынствы падчас працы ў банку курыраваў працу дэпазітарыя. Пры фарміраванні сховішчы ён зрабіў папяровыя адбіткі ключоў ад індывідуальных банкаўскіх сейфаў. Незадоўга да звальнення — яго пасаду ў банку скарачалі — мужчына вырашыў зрабіць дублікаты ключоў, а ў далейшым — выявіць сейфы і выкрасці з іх маёмасць», — расказала TUT.BY старшы пракурор пракуратуры Мbнска Настасся Бондар.

Дублікат майстар-ключа, дарэчы, «умелец» зрабіў… з саўка для мангала.

Мужчына ведаў, што ў памяшканні сховішча дэпазітарыя ўсталяваная схаваная камера відэаназірання: яе ён закрываў прынесеным з сабой аркушам паперы фармату А4, — расказалі ў пракуратуры.

У працэсе следства выяўлены і шматлікія парушэнні службовай інструкцыі супрацоўнікамі банка: яны дазвалялі абвінавачанаму знаходзіцца ў памяшканні дэпазітарыя аднаму на працягу доўгага часу, хоць гэта і забаронена.

Даць рады задуманаму ў адзіночку было праблематычна: захоўваць буйныя сумы выкрадзеных грошай у сваім кабінеце ці машыне абвінавачаны не мог, баючыся, што іх могуць заўважыць альбо выкрасці. Давялося прыцягваць змоўшчыка: таму была абяцаная палова грошай «на набыццё кватэры» — толькі за тое, што ён забярэ скрадзенае ад будынка банка і захавае суму да моманту падзелу.

— Сваімі наўмыснымі дзеяннямі, звязанымі з таемным выкраданнем маёмасці ў асабліва буйным памеры, былы супрацоўнік банка здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 4 арт. 205 КК РБ «Крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры», — патлумачыла Анастасія Бондар.

Арганізатару крадзяжу і яго змоўшчыку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пракуратурай горада Мінска крымінальная справа накіраваная ў суд.

0
прывет тым што у зямлянке / Адказаць
13.06.2013 / 17:48
Не прадумаў шляхi адыхода нажаль , а так, у цэлым, малайца. Простыя людзi не держат у банках па 400 000 даляраў..
0
Доктар / Адказаць
13.06.2013 / 18:04
2 прывет тым што у зямлянке А калі няпростыя, дык можна і красьці? Маўляў, я бяднейшы і гэта ўсё апраўдвае.
0
Dr. Leper / Адказаць
13.06.2013 / 18:05
Понеслась... Может, хватит людям в карманы заглядывать? "Простыя людзи", ты посмотри на них. Завидно? Работайте, зарабатывайте. 400 тысяч для бизнесмена средней руки - не Бог весть какие деньги. Робин Гуды, ё-моё.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру