13.06.2013 / 18:07

Канфлікт вакол фотаў у кнізе «Краіна Беларусь» вычарпаны 10

Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» Уладзімір Арлоў.

Аўтары кнігі «Вялікае Княства Літоўскае.Ілюстраваная гісторыя» Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч прынеслі прабачэнні аўтарам альбома «Спадчына Беларусі» Аляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу ў сувязі з выкарыстаннем 22 фотаздымкаў з альбома «Спадчына Беларусі» без пазначэння аўтарства.

Бакі пагадзіліся з тым, што ў працэсе падбору ілюстрацыяў гэта было зроблена Змітром Герасімовічам несвядома.

У кожным новым выданні кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» здымкі, узятыя з альбома «Спадчына Беларусі», будуць абавязкова падпісаныя і іхнім аўтарам будзе выказвацца падзяка.

0
Anatol Starkou / Адказаць
13.06.2013 / 18:15
канфлікт вычарпаны па наіўна інтэлегентнаму, але галоўнае тое, што вычарпаны
0
ВК / Адказаць
13.06.2013 / 19:49
Гудзілін учора так радаваўся судоваму пазову, сёньня, пэўна, растроены, што пакараньне "злачынцаў" адмяняецца.
0
дзядзька / Адказаць
13.06.2013 / 20:10
Дзякуй усім. Беларусь яшчэ пажыве...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру