13.06.2013 / 18:32

Капітальнага рамонту патрабуюць 80% дарог 1

Восемдзесят працэнтаў рэспубліканскіх дарог патрабуюць капітальнага рамонту, паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 чэрвеня ў Мінску кансультант упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Анатоль Адамцэвіч.

Усяго ў падпарадкаванні дэпартамента знаходзіцца 15.757 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. Як адзначыў Адамцэвіч, арганізацыі «Белаўтадара» штодня выконваюць работы па ліквідацыі ям. З пачатку года на рэспубліканскіх дарогах ліквідавана 363 тыс. кв. м ямкавасці.

Пры гэтым прадстаўнік дэпартамента заявіў, што няправільна казаць пра тое, што «ямкавасць непасрэдна ўплывае на бяспеку». «Яна ўплывае на камфорт руху», — адзначыў ён.

Паводле слоў Адамцэвіча, пры будаўніцтве, рэканструкцыі, капітальным рамонце дарог забяспечваецца адпаведнасць іх параметраў і характарыстык патрабаванням бяспекі дарожнага руху. «Пабудаваная дарога бяспечная для руху транспартных сродкаў, калі вадзіцелі выконваюць правілы дарожнага руху на ёй», — канстатаваў ён.

Адамцэвіч паведаміў, што ў 2012 годзе на рэспубліканскіх дарогах было адзначана зніжэнне аварыйнасці. Так, лік ДТЗ зменшыўся на 9,5%, загінулых — на 19%, параненых — на 7%. У студзені-маі 2013 года колькасць ДТЗ у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года скарацілася на 13,1%.

0
што вы гаварыця?! / Адказаць
13.06.2013 / 18:51
Дык за 20 гадоў толькі 20% удалося адрамантаваць ці за сколькі?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру