13.06.2013 / 19:40

У пятніцу на Гродзеншчыне і Брэстчыне пройдуць дажджы

Прагноз надвор’я на 14 чэрвеня.

Заўтра на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

У краіне захаваецца сухое цёплае надвор'е, толькі ў другой палове дня, калі да заходніх межаў падыдзе атмасферны фронт, месцамі па Гродзенскай і захадзе Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, не выключаны навальніцы.

У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах можа згушчацца слабы туман.

Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе +8 .. +14 ° С, месцамі паветра астудзіцца да +5 .. +7 ° С, днём слупкі тэрмометраў пакажуць +23 .. +28 ° С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру