Чыліец Хуан Карлас Арэльяна заснаваў павучыную ферму.
Маленькі павучок.
Памер дарослай асобіны вагаецца ад 14і да 17 см, але, нягледзячы на гэта, характар павукоў даволі міралюбівы і спакойны.
Каб пазбегнуць выпадкаў канібалізму, кожная асобіна змяшчаецца ў асобным тэрарыуме.
Болей фотаў глядзіце тут.
Як ні дзіўна, але папулярнасць гэтых членістаногіх з кожным годам толькі ўзрастае. Усім даўно вядома, што попыт нараджае прапанову, таму з'явіліся нават цэлыя фермы па вырошчванні павукоў-птушкаедаў.
Адну з такіх фермаў заснаваў чыліец Хуан Карлас Арэльяна у маленькім мястэчку Батука. На сёння ў тэрарыумах фермы пражывае больш за пяць тысяч гадаванцаў.