13.06.2013 / 22:08

Беларусь наведае прэм'ер-міністр Бангладэш

Пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай візіту прэм'ер-міністра Бангладэш Шэйх Хасіны ў Беларусь, абмяркоўваліся 13 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з дэлегацый знешнепалітычнага ведамства Бангладэш.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, у склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар дэпартамента Еўропы МЗС Бангладэш Асад Сіям, начальнік пратакола МЗС Кандкер Талха, а таксама пасол Бангладэш у Расіі Сайфул Хок.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, адзначылі значны патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру