13.06.2013 / 22:49

«Барусія» дамовілася з «Рэалам», але Левандоўскі адмовіўся ад пераходу 1

Дортмундская «Барусія» пагадзілася прадаць свайго форварда Роберта Левандоўскага ў мадрыдскі «Рэал». Клубы ўзгаднілі ўмовы трансферу гульца зборнай Польшчы. Сума кампенсацыі павінна скласці 30 млн еўра.
Аднак сам футбаліст адмовіўся ад пераезду ў Мадрыд, бо хоча перайсці ў «Баварыю».

Сёння стала вядома, што «Барселона» таксама ўключылася ў барацьбу за Левандоўскага. Раней «Барусія» адмовіла футбалісту у пераходзе ў «Баварыю».

Варта адзначыць, што пасля паўфінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж «Рэалам» і «Барусіяй» Левандоўскі, які адзначыўся покерам у матчы, у асабістай гутарцы з прэзідэнтам мадрыдскага клуба Фларэнціна Перэсам адмовіўся пераходзіць у «Рэал».

0
павал / Адказаць
14.06.2013 / 17:56
Лëва пераходзь у Арсэнал!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру