У сувязі з унясеннем паправак у заканадаўства Украіны ў пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў уключаны «калія перманганат» (марганцоўка).
У сувязі з гэтым набыццё, захоўванне і транспарціроўка названага рэчыва рэгулюецца законам «Аб абароце ва Украіне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў».

Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У ДПК звяртаюць увагу грамадзян, якія плануюць паездку на тэрыторыю Украіны, што парушэнні правілаў захоўвання і перавозкі названага рэчыва праз мяжу могуць быць кваліфікаваныя украінскімі праваахоўнымі органамі як злачынства па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны, у тым ліку і як «кантрабанда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або прэкурсораў».

Выкананне заканадаўства краіны знаходжання (транзітнага праезду), павага яе палітычнага і сацыяльнага ладу, звычаяў, традыцый, рэлігіі — гэта абавязак замежнікаў, якія наведваюць краіну. «Для гэтага неабходна высветліць усю інфармацыю аб той краіне, у якую вы збіраецеся здзейсніць паездку», — падкрэслілі ў ДПК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?