Падыход да павышэння заработнай платы да прагнознага ўзроўню павінен быць непасрэдна ўвязаны з прадукцыйнасцю працы.

Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Беларусі міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«Прагназуючы і выбудоўваючы сістэму эканамічных мер на 2013 год, мы ўвязалі рост прадукцыйнасці працы з ростам працоўных даходаў», — нагадаў міністр эканомікі. Разам з тым цяпер назіраецца значны разрыў паміж гэтымі паказчыкамі ў карысць заработнай платы, канстатаваў ён.

«Рэкорднае значэнне заработнай платы $565 з’яўляецца гістарычным максімумам. На канец 2013 года, па прагнозе, мы павінны выйсці на $600, таму ў астатні перыяд падыход да павышэння заработнай платы да прагнознага ўзроўню павінен быць непасрэдна ўвязаны з прадукцыйнасцю працы», — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?