Злева направа: Снапкоў, Макей, Пракаповіч, Сямашка

Злева направа: Снапкоў, Макей, Пракаповіч, Сямашка

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў свайму намесніку Пятру Пракаповічу прапрацаваць з Нацыянальным банкам пытанне далейшага зніжэння кошту крэдытаў. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, перадумовы для такога зніжэння ёсць: стабільны валютны рынак, паніжаны ўзровень інфляцыі. "Урад чуе аргументы Нацыянальнага банка, але рашэнні кіраўніка дзяржавы па сацыяльна-эканамічнаму развіцці краіны і грашова-крэдытнай палітыцы павінны выконвацца", - падкрэсліў ён.

Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу на пытанні аптымізацыі колькасці бюджэтнікаў. На яго думку, рэзервы для гэтага ёсць.
Прыклад — вялізныя штаты ў райаддзелах адукацыі, вялікая колькасць тых, хто працуе каля адукацыйных структур - рэспубліканскія інстытуты, абласныя інстытуты развіцця адукацыі, раённыя вучэбна-метадычныя кабінеты. Толькі ў адным інстытуце развіцця адукацыі Мінска - 276 чалавек. Прэм'ер-міністр даручыў свайму намесніку Анатолю Тозіку, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму аператыўна прыняць меры па рашэнні гэтага пытання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?