Архіўнае фота: злева старшыня Мігарвыканкама Мікалай Ладуцька, справа ягоны былы першы намеснік Ігар Васільеў, асуджаны на 14 гадоў за хабар у $500000.
Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з рабочай групай па праблемных пытаннях будаўнічай галіны звярнуў увагу на наяўнасць вялікай колькасці праблем у гэтай сферы ў Мінску.
«Мінскі гарвыканкам ці не цалкам з карупцыянераў сёння сфарміраваны, якія наверсе сядзяць, і хай на мяне не крыўдзяцца, факты гэтага ў наяўнасці — першы намеснік ў месцах не вельмі аддаленых [Ігар Васільеў асуджаны на 14 гадоў — НН]. І гэта пры такіх хабарах — $ 250 тыс.! Грошы немалыя. Гэта таксама шмат пра што кажа», — адзначыў Лукашэнка.
«Я спецыяльна падкрэсліваю праблемы будаўнічай галіны ў Мінску. Адсюль ўсё пачынаецца. І Мінск трэба страсянуць так, каб больш нікому непанадна было працаваць дрэнна!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.