Першыя пункты зарадкі мабільных тэлефонаў зьявіліся на варшаўскім вакзале. За невялікую плату падарожны можа падключыць свой тэлефон да спэцыяльнага прыстасаваньня. Гэты незвычайны, але даволі зручны сэрвіс ужо ацанілі ў іншых эўрапейскіх і азіяцкіх краінах. Першыя польскія «тэлефоназапраўкі» былі таксама сустрэтыя з энтузіязмам, і цяпер іх уладальнікі плянуюць хутка пашыраць сетку пунктаў сэрвісу.

Дзіўна, што такая запатрабаваная і адначасова такая простая паслуга так доўга не аказвалася, — кажуць карыстальнікі.

Пакуль ідзе падсілкоўваньне батарэі акамулятара, за пару злотых можа замовіць дэзынфэкцыю слухаўкі. Паводле бізнэсоўцаў, гэта вельмі карысная працэдура, бо бактэрыі, якіх безьліч на корпусе тэлефона, могуць прыводзіць да раздражненьняў скуры, і нават да заражэньня ўсяго арганізму.

Паводле Radiostacja.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0