Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 14 чэрвеня пацвердзіла інфармацыю пра крымінальную справу ў дачыненні да намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.

Як паведаміў карэспандэнту «IP» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Руслан Макарук, справа распачата па ч. 3 арт. 426 КК РБ (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Па словах Макарука, чыноўнік, у службовыя паўнамоцтвы якога ўваходзіла вядзенне пытанняў гандлю і гарадскога штаба па спажывецкім рынку, падазраецца ў тым, што ў перыяд з чэрвеня 2012 па красавік гэтага года завалодаў без аплаты таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі аднаго з гарадскіх гандлёвых аб'ектаў .

Паказваць, што гэта за краму і тавар, Афіцыйны прадстаўнік упраўлення адмовіўся назваць краму і тавар "у інтарэсах следства». Сума шкоды, нанесенай гандлёваму аб'екту высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?