15.06.2013 / 10:41

Вераніка Себасцяновіч: «Чалавек, які нарадзіўся і памёр, мае права на пасмяротны крыж» Дыскусійная тэма: ці трэба ўшаноўваць магілы АКоўцаў у Беларусі? Абмяркоўвайце 69

Фота www.slubice24.pl.

На гэтым здымку Вераніцы Себасцяновіч 25 гадоў. За спінай у яе чатыры гады сталінскіх лагераў. Фота з прыватнага архіва.

19 чэрвеня ў Шчучыне будзе суд над 82-гадовай Веранікай Себасцяновіч. Жанчына абвінавачваецца ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — устаноўцы крыжа па камандзіру Арміі Краёвай. «Наша Ніва» пагутарыла са спн. Себасцяновіч.

«Мне 82 гады, і мяне судзяць за нешта. Я не ведаю нават, за што… Што я арганізавала гэтых людзей. Няўжо я магу сабраць людзей? Мы наогул не ведалі, што людзі прыйдуць. Людзі даведаліся, што будзе малітва, што будзем асвячаць крыж, і папрыходзілі. А пры чым тут я?» — дзівіцца жанчына.

Вераніка Себасцяновіч была сувязной Арміі Краёвай пад псеўданімам «Ружачка». За гэта яе, 20-гадовую, арыштавалі ў 1951-м і асудзілі на бясконцыя 25 гадоў. У выніку яна правяла ў савецкім канцлагеры чатыры гады і выйшла на свабоду пасля смерці Сталіна.

На Гродзеншчыне жывуць каля 70 чалавек, якія так ці іначай былі звязаныя з Арміяй Краёвай. Тыя з іх, што «на хаду», як кажа жанчына, прыехалі на ўсталяванне крыжа.

Вераніка жыве ў горадзе Скідаль, а крыж знаходзіцца ў вёсцы Рачкаўшчына Шчучынскага раёна. Менавіта там загінуў у 1949 годзе палявы камандзір Арміі Краёвай Анатоль Радзівонік, вядомы пад сваёй падпольнай мянушкай «Олех», і яшчэ 11 партызан.

Людзі вакол спн. Себасцяновіч здзіўленыя, што іх старэнькую суседку будуць судзіць: «Я камусьці сказала — здзіўленыя, канечне, што мяне ў такім узросце прыцягваюць за крыж. А за крыж я жыццё аддам. Я верыла, і веру. І для мяне гэта найважнейшае — Бог і крыж».

Армія Краёва — польскае ўзброенае падполле — вяла партызанскую вайну супраць саветаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў міжваенны час належала Польшчы.
У гады вайны і пасля яе АКоўцы здзяйснялі таксама акты тэрору супраць беларускіх актывістаў і праваслаўнага насельніцтва. Для ўладаў РБ Армія Краёва застаецца табу, бо яна змагалася супраць савецкай улады. У Польшчы ветэраны АК лічацца героямі.

Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ацэньваецца неадназначна. Навошта ў такой сітуацыі ставіць помнікі яе ветэранам, ці не падзеліць гэта людзей?

«Я лічу так: чалавек, які нарадзіўся і памёр, мае права на пасмяротны крыж, — кажа 82-гадовая жанчына. — Гэта была вайна. Невядома, хто правы, хто вінаваты. А чалавек мясцовы. Тут нарадзіўся, тут вырас. Мне здаецца, аніякага злачынства тут няма», — адказала жанчына.

* * *

Іншае меркаванне. Анатоль Сідарэвіч: Нельга забываць пра злачынствы АК

Аксана Рудовіч

0
морщинка / Адказаць
15.06.2013 / 13:37
хочется отметить лицо очень красивое у этой женщины. Никакие морщинки не портят, а наоборот мудрость придают. Никакое дутое пустое ботексовое лицо не сравнится с естественной красотой.
0
Ales Jazevic / Адказаць
15.06.2013 / 13:54
Паважаная спн. Вераніка Себасцяновіч! Па-свойму Вас разумею і цалкам падтрымліваю. Усе мае дзяды былі альбо ў АК lub Strzelcy. Адзін - Баляслаў Мордас - загінуў падчас змагання за Вільню. Другі - зусім юны Браніслаў Мордас - змагаўся поплеч з братам, быў паранены, выжыў леч знік неўзабаве пасля ўзяцця Вільні, хоць і стараўся схавацца ад НКВД. Мой бацька Вацлаў шмат расказваў, што яны моцна сябравалі, што Бронюсь хораша размаўляў па-беларуску і дрэнна па-польску. Трэці Мордас - Вінцэнт - расстраляны нібыта па законе вайсковага часу за адмову служыць у Савецкай Арміі (хоць паводле тагачаснай дамовы між Польшчай і СССР ён меў права служыць у Войску Польскім, бо вораг быў адзін - нямецкі фашызм). Бацька майго бацькі дзед Антон разам са сваім старэйшым сынам Янам былі арыштаваныя ў траўні 1945г. за адмову служыць в Советской Армии. Іх адправілі ў штрафбат, але загінуць яны не паспелі, бо вайна скончылася. Мой дзядзька Анатоль Крулікоўскі быў стральцом у свой час, чатыры гады за ім палявала КГБ, аж нарэшце пад чужымі дакумэнтамі ён з сям'ёй - 4 чалавекі - змог уцячы з Гродзеншчыны ў Польшчу. Дык у чым здрада прад Бацькаўшчынай маіх дзядоў/дзядзкоў - што па-свойму змагаліся за нашу свабоду супраць нямецкіх акупантаў, аднак жа не з рускімі?! І ім, тутэйшым на гэтай зямлі, а не якімсці рускамоўным прыблудам, нельга паставіць помнік, ці хоць бы проста крыж?!???? Лухта! Мае крэўнікі па-свойму змагаліся за сваю зямлю, гэта была хутчэй Літва, чым Польшча, супраць двух фашызмаў - нямецкага і рускага. Мяркую, гэтаксама і спн. Вераніка Себасцяновіч. Асабіста я ня стаўся палякам. Ня маю Карты. Мой сын Вітаўт - быў адзіным ў нашай Запольскай школе Чэрвеньскага раёну беларускамоўным вучнем. Над сваёй школай ён вывесіў ня польскі сцяг, а беларускі трыкалор, за што адміністрацыя школы натравіла на яго ўсіх вучняў школы, што нападалі на яго па два-тры чалавекі, няшчасныя. На апошні званок у нашую школу завітала загадчыца РАА спн. Асановіч. Да ейнага прыезду на беларускамоўнай Запольскай школе была адмыслова заменена вітальная беларуская шыльда на рускую: Давайте уму как можно больше пищи! Л.Н.Тольстой. З ейным прыездам выпускікоў "апранулі" ў рускія стужачкі "Выпускник 2013" (засталася ў Віта на памяць). Прад ёй на заключнай лінейцы ў БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ школе ані з вуснаў дарослых, ані з вуснаў якогась дзіцяткі НЕ! прагучала! ніводнага! роднага! слова!!!! Бо сама яна гаварыла не па-наску, па-руску. Дачцэ Вікторыі далі грамату за першае месца ў раёне па беларускай мове, падпісаную...O Heaven! на рускай мове!!!!! Што гэта - як не фашызм? Дальбо, гэта новая форма генацыду па-беларуску - рукамі дзяцей! Вось дзе сапраўдная здрада Радзіме!!! Вось за што патрэбна судзіць і даваць пажыццёвыя тэрміны - за абразу нацыянальнай годнасці беларусаў! Покуль ёсць яна, Беларусь… Але хто суддзі, спадарыня Себасцяновіч? Таму судзіць і гнаіць за вернасць яны будуць 82-гадовую Вас, мяне, 14-гадовага Вітаўта etc...
0
Віталь Станішэўскі / Адказаць
15.06.2013 / 14:48
Хацелася б пабачыць фатаграфію большага памеру. Але, па-мойму, і так відаць польскі сцяг і чалавека ў форме з аксельбантам і берэтам (парадна форма?) на заднім фоне. Неяк зашмат для ўшанавання земляка ці сваяка або для проста рэлігійнага абраду.
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру