У Іране лічаць галасы, але адсейваюць кандыдатаў. Да ўдзелу ў выбарах дапускае калегія тэолагаў. Найвышэйшую ўладу ў краіне мае рэлігійны правадыр аятала Хамэнэі, а прэзідэнт усяго толькі ўзначальвае выканаўчую. Тым не менш, у рамках дазволенага ісламскім рэжымам прэзідэнт і сфарміраваны ім урад маюць магчымасць вызначаць эканамічны і замежнапалітычны курс.

У мінулы раз пераможцам выбараў абвясцілі Махмуда Ахмадзінэджада. Апазіцыйныя сілы не прызналі ягонай перамогі і зрабілі спробу Зялёнай рэвалюцыі. Яе крывава здушылі сілы бяспекі.

Сёлета сцэнар быў іншы. Аятолы не зарэгістравалі ніводнага з адкрыта апазіцыйных кандыдатаў. Але не атрымаў рэгістрацыі і паплечнік нацыяналіста Ахмадзінэджада. Ліцэнзію на ўдзел атрымалі толькі кандыдаты-клерыкалы, якім давярае рахбар Хамэнэі.

У такой сітуацыі апазіцыя і грамадзянская супольнасць вырашылі маўкліва падтрымаць адзінага памяркоўнага рэфарміста сярод іх — былога кіраўніка Рады бяспекі Хасана Рухані. Вынік ашаламляльны: Рухані набірае больш за 50% галасоў, а кансерватары, сярод якіх мэр Тэгерана Галібаф, былы міністр замежных справаў Велаяці, другі былы кіраўнік Рады бяспекі Джалілі, адстаюць ад Рухані ў 3–4 разы.

Ахмадзінэджад не меў права балатавацца на трэці тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?