15.06.2013 / 11:15

Вандроўка па Астравеччыне, Сарачанскія азёры + бардаўскі фэст, 22 чэрвеня

22–23 чэрвеня турагенцтва «Дэльфін Груп» прапануе наведаць Астравеччыну, дзе адбудзецца санкцыянаваны мясцовымі ўладамі Музычна-культурны фэст прысвечаны 150-й гадавіне паўстання Каліноўскага.

Месца: Астравеччына, непадалёк Міхалішак. Сарачанскія азёры, возера Кайміна.

Чакаюцца выступы музыкаў (дакладна будзе PAWA, бардаў (З. Бартосік, А.Мельнікаў і інш. падрабязнасці неўзабаве), паэтаў, рыцарскія паядынкі, уначы прагляд фільмаў пра паўстанне.

Мы ў сваю чаргу па дарозе пакажам некалькі цікавых мясцін, у тым ліку, звязаных з паўстаннем.

Бярыце свае намёты і іншы рыштунак! Кошт 250 тысяч беларускіх рублёў.

Запісацца на вандроўкі і даведацца падрабязнасці можна і трэба па тэлефоне +375297089518, +375447104368 (Алесь), колькасць месцаў як заўжды абмежаваная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру