15.06.2013 / 16:44

У Беларусі выраслі цэны на звадкаваны газ

У Беларусі выраслі цэны на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі, якое афіцыйна апублікавана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай Мінэканомікі № 36 устаноўленая цана на звадкаваны газ для запраўкі газавых балонаў, які рэалізуецца насельніцтву, у памеры Br2500 за 1 кг (раней было Br2400).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру