15.06.2013 / 17:19

Як не заблукаць у лесе — парады спецыялістаў 5

Штогод дзясяткі нашых суайчыннікаў губляюцца ў лясах. Хтосьці паблукаўшы 2-3 гадзіны, знаходзіць дарогу да дома самастойна. А вось кагосьці даводзіцца шукаць усім светам: лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыя, і леснікі, і жыхары навакольных вёсак. А бывае, губляюцца дзеці.

Але часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем узнікаюць у людзей сталага ўзросту. Зрэшты, заблукаць можа кожны. Нярэдка збіраючыся па ягады-грыбы нашы суграмадзяне апранаюцца так, нібы збіраюцца там партызаніць. Камуфляж надзейна хавае чалавека, што значна ўскладняе пошукі, калі сіл паведаміць пра сабе ўжо не засталося. Вядома, адзенне павінна быць шчыльным, але лепш — яркім. Не перашкодзіць чырвоная кепка або хустка, — любы прыкметны прадмет. Перад выхадам у лес — вывучыце карту мясцовасці, узбройцеся компасам і мінімальнай аптэчкай. Для таго, каб не згубіцца, калі вы ідзяце кампаніяй, можна скарыстацца свістком. Яго гук чутны за 2-3 кіламетры.

Збіраючыся ў лес, звяртайце ўвагу на ўмовы надвор'я — у пахмурнае надвор'е паход лепш адкласці. Калі паход па грыбы або ягады, справа вырашаная, выконвайце наступныя рэкамендацыі:

— Па магчымасці, не выпраўляйцеся ў лес у адзіночку;

— Вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе;

— Паведаміце сваякам або знаёмым пра меркаваны маршрут і час вяртання, своечасова інфармуйце іх, калі планы змяніліся;

— Апранайце зручныя, непрамакальныя вопратку і абутак;

— Вазьміце з сабой компас, тэлефон, ваду, лекі, нож, запалкі;

— Перш чым паглыбіцца ў лес, звярніце ўвагу на сонца, запомніце з якога боку яно размешчана. Калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа кірунку з лесу трэба, каб яно апынулася злева;

— Пры затрымцы ў лесе звыш гадзіны ў выніку руху, здаецца, што сонца зрушылася ўправа. Таму, выходзячы з лесу па сонцы, дадаткова адхіліцеся ўлева на 15 градусаў за кожную гадзіну знаходжання ў лесе.

— Калі вы заблукалі ў лесе, першае, што неабходна — зарыентавацца на мясцовасці, вызначыць, дзе можна здабыць ваду і агонь, як абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег.

— Калі ў вас сабой мабільны тэлефон, набярыце тэлефон службы выратавання і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце што бачыце па баках.

— Калі апынуліся ў лесе без компаса, тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, спыніцеся і супакойцеся. Па магчымасці піце ваду і рухайцеся да мэты.

— Галоўнае для вас — выйсці да людзей, таму важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб'ектаў, ідзіце ўздоўж яго, і вы абавязкова знойдзеце людзей.

— Калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, прытрымлівайцеся кірунку ўніз па плыні — ён заўсёды прывядзе да людзей. Прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі — за 2-3 км, цягнік — за 10 км, ідзіце на гук.

— Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець — лепш займіцеся падрыхтоўкай месца для начлегу. Для гэтага падыдзе яма ад вывернутыага з коранем дрэва. З галінак зрабіце прытулак накшталт будана і подсцілку з падручных матэрыялаў. Дарэчы, пра барацьбу з холадам. Ліст газеты, засунутай пад вопратку, зменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, набітая пад вопратку. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, што шукаюць вас, не прайшлі міма, — павесьце на кусты кепку, насоўку або ліст паперы, абламайце галінкі, каб прыцягнуць увагу.

0
Якаўлевіч / Адказаць
16.06.2013 / 02:13
Гэты артыкул трэба у рубрыку "Анекдоты". Хіба у нас засталіся сапраўдныя лясы, у якіх можна заблукаць ?
0
STATiK / Адказаць
16.06.2013 / 21:53
2 Якаўлевіч Не заракайся, Петрасян! Таких выпадкаў - поўна кожны год! Дзякуй НН за цікавы матэр'ял. Можна было дадаць, што наяўнасць тэлефона - абавязковая! Нават калі вы па-за зонай пакрыцця мабільнай сеткі, то (пры ўмове дастаткова новага тэлефона-смартфона с функцыяй GPS) - заўсёды амаль без праблем можна выйсці з лесу па паказаннях навігацыйнай сістэмы смартфона - GPS. Дастаткова на паляне ці на прагаліне "злавіць" сігнал з навігацыйных спутнікаў. Адзін з нядаўніх выпадкаў - пра яго пісала НН... калі мужчына амаль не замерз у лесе зімой, яго выратаваў толькі мабільны тэлефон, ды яшчэ пашанцала, што сетка была ў тых месцах... Па тэлефоне той патэлефанаваў жонцы, якая й падняла на ногі службы, ды й знайшлі мужыка...
0
Казік / Адказаць
16.06.2013 / 22:00
Да парадаў я дадаў бы браць з сабою ліхтарык. Займае ў заплечніку мала месца, але калі сцямнее - стане лепшым "сябрам". Таксама, перад паходам у лес зарадзіце сотавы. Пажадана мець на сотавым карты з функцыяй вызначэння месцазнаходжання. Некалькі разоў карыстаўся. Вызначае месца добра, але зарыентаваць сотавы складана. Компас на сотавым дрэнна працуе. Таму лепш мець звычайны компас.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру