15.06.2013 / 17:44

Украіна: кандыдатам ад «Бацькаўшчыны» будзе Юлія Цімашэнка 3

Пра гэта заявіў новаабраны старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк пасля аб’яднальнага з’езда ў Кіеве.

Кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне будзе Юлія Цімашэнка. Пра гэта заявіў новаабраны старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк пасля аб’яднальнага з’езда ў Кіеве.

З’езд партыі «Бацькаўшчына» прагаласаваў за аб’яднанне з «Фронтам змен», які перад гэтым прыняў рашэнне аб самароспуску.

Віцэ-прэм’ер Украіны Аляксандр Турчынаў паведаміў, што акрамя «Фронту перамен» да «Бацькаўшчыны» таксама далучылася партыя «Рэформы і парадак», акрамя таго будзе аб’яднанне з многімі прадстаўнікамі «Народнага Руху» і «іншымі незалежнымі палітыкамі, якія маюць смеласць сёння разам стаяць і супрацьстаяць цяперашняму рэжыму».

Выбары прэзідэнта на Украіне павінны прайсці ў 2015 годзе.

0
надоела / Адказаць
15.06.2013 / 19:22
как надоело про неё вообще слышать что-нибудь. Неужели украинцам она не надоела? Она же такая власть любящая, как и наш лука. Они что, такие дурные. что не могут этой бабе замену найти среди умных людей? Вот диктаторша тоже, не оторвать от корыта. Только психически нездоровые люди рвутся нагло к власти, была же властелиной, всё мало ей, уступи дорогу молодым. А кто больше у власти околачивается, Юлько или Сашко?
0
старой па духу / Адказаць
16.06.2013 / 05:13
15 чэрвеня 2013 у 19:22 .... А цяпер паспрабуйце сфармуляваць праўду - чаму вам яна, гэтая прыгожая жанчына і моцны палітык, і сапраўдны сымболь Украіны - не падабаецца?
0
меркаванне / Адказаць
17.06.2013 / 20:58
старой па духу Цімашэнка ў Пуціна падпісала газавую дамову з бешанай цаной на газ, па-мойму, на той час прэзідэнт Юшчанка таксама лічыў, што яна перавысіла свае паўнамоцтвы. Што ёй так карцела падпісваць на кабальных умовах, з Юшчанкам ваявала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру