Капітан «Вашынгтона» расіянін Аляксандр Авечкін стаў уладальнікам «Харт Трофі» — прыза самаму каштоўнаму гульцу сезона, інфармуе афіцыйны сайт НХЛ.
У барацьбе за трафей ён абышоў форвардаў Сідні Кросбі з «Пітсбурга» і Джона Таварэса з «Айлэндэрз». Па выніках рэгулярнага чэмпіянату-2012/13 Авечкін стаў найлепшым снайперам лігі (32 шайбы), усяго ж ён набраў 56 (32+24) ачкоў.

Гэты «Харт Трофі» стаў трэцім у кар’еры расійскага форварда — перш ён атрымаў яго ў сезоне-2007/08 і ў сезоне-2008/09. Авечкін стаў усяго дзясятым гульцом у гісторыі НХЛ, якому ўдалося выйграць званне MVP сезона тры або больш раз.

Уладальнік «Харт Трофі» вызначаўся галасаваннем журналістаў, якія пішуць пра хакей, якім прапаноўвалася назваць пяцёрку найлепшых гульцоў.
За першае месца хакеіст атрымліваў дзесяць балаў, за другое — сем, за трэцяе — пяць, за чацвёртае — тры, за пятае — адзін. У выніку Авечкін набраў 1090 балаў, а Кросбі — 1058.

Розніца ў 32 балы паміж першым і другім месцамі стала самым маленькім адрывам з 2002 года. Тады брамнік Жазэ Тэадор і форвард Джэром Ігінла набралі аднолькавую колькасць балаў, і галкіпер «Манрэаля» перамог за кошт большай колькасці першых месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?