Ikea ў Вільні размесціцца непадалёк ад аэрапорту.

Ikea ў Вільні размесціцца непадалёк ад аэрапорту.

У жніўні ў Вільні адчыніцца вялікі магазін Ikea. Літоўскае мэблевае прадпрыемства Visagino linija ужо выслала першыя тавары ў гэту краму.

У віленскай Ikea літоўскіх вытворцаў можна будзе знайсці з пазнакай Made in Lithuania. Кампанія Visagino linija прадае Ikea 98% сваёй прадукцыі - корпусную мэблю для гасцінай і спальні.

«Нашы тавары можна будзе купіць у Вільні, першыя партыі сталоў, камодаў, паліцаў ужо павезлі на склады першай крамы Ikea.
Ikea — наш асноўны кліент, таму больш за ўсё тавараў вырабляем па іх мадэлях, аднак цяпер пачалі прадстаўляць і нашы тавары: хочам паказаць, у чым мы можам канкураваць з іншымі вытворцамі. Тавары з Вісагінаса ідуць не толькі ў Еўропу, але і ў Азію, ЗША», — кажа дырэктар Visagino linija Альгіс Макунас.

Зараз на Visagino linija працуюць 622 чалавека, камбінат працуе і ў выхадныя, і па начах.

«Штодня мы загружаем і разгружаем па 10-15 грузавікоў па 24 тоны», — сказаў Макунас.

Вісагінас — шматнацыянальны горад, таму і работнікі на ёй розных нацыянальнасцяў.

«На нашым камбінаце працуюць літоўцы, рускія, беларусы, палякі, латышы, татары, армяне - усяго ў Вісагінасе пражываюць людзі 40 нацыянальнасцей, таму і ў нас персанал розны», - зазначыў Макунас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?