Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня ў Мінску кіраўнік грамадскага камітэта дапамогі рэпрэсіраваным «Салідарнасць» Іна Кулей, у кампаніі можа браць удзел кожны, хто лічыць сябе салідарным з палітвязнямі.

Ірына Кулей дэманструе паштоўкі.

Ірына Кулей дэманструе паштоўкі.

Маці Эдуарда Лобава Марына Лобава і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Маці Эдуарда Лобава Марына Лобава і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

На працягу кожнага наступнага тыдня на сайце salidarnasc.org можна будзе атрымаць інфармацыю пра канкрэтнага палітычнага зняволенага: важныя моманты з жыцця, біяграфія, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячаў і інш.

Адмыслова надрукаваныя паштоўкі і канверты будуць распаўсюджвацца падчас кампаніі па рэгіёнах, офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў. Кожны можа набыць гэтыя паштоўкі і напісаць словы падтрымкі беларускім палітвязням, а таксама задаць пытанні іх сваякам і блізкім.

«Мы не можам надрукаваць паштоўку для адпраўкі яе ў вязніцу, — патлумачыла Кулей, — на якой будзе напісана „Жыве Беларусь!“ альбо лунаць наш бел-чырвона-белы сцяг. І таму дызайнерамі адмыслова распрацаваны паштоўкі, якія маюць глыбокі сімвалічны сэнс, у якіх паказана, што нашы сябры і калегі, якія зараз за кратамі, — абсалютна вольныя, дзе б яны ні знаходзіліся. На кожнай паштоўцы надпіс: „Вольнаму — воля!“ Гэта значыць не толькі тое, што яны — вольныя ў душы, унутры сябе нават там, дзе зараз сядзяць, але і тое, што мы хутчэй чакаем іх на волі».

На дадзены момант у Беларусі 11 палітычных вязняў — былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, актывіст гэтай жа арганізацыі Эдуард Лобаў, прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, асуджаныя па так званай «справе анархістаў» Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?