На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца па-летняму цёплае, камфортнае і спакойнае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Паводле слоў Рабава, у пачатку тыдня надвор'е будзе вызначацца ўплывам поля павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў свежым балтыйскім паветры. У аўторак чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па Брэсцкай вобласці месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9—15°С, днём 20—26°С, па поўдні да 28°С.

У Гродне тэмпература паветра ноччу чакаецца ў межах плюс 11—13°С, днём 22—24°С, у Брэсце ноччу 11—13°С, днём 25—27°С, у Гомелі ноччу 12—14°С, днём 23—25°С, у Магілёве ноччу 11—13°С, днём 21—23°С, у Віцебску ноччу 10—12°С, днём 20—22°С. Тэмпература паветра ў Мінскай вобласці найбліжэйшай ноччу чакаецца ў межах плюс 9—14°С, днём 20—25°С. У сталіцы ноччу прагназуецца плюс 11—13°С, днём 21—23°С.

У сераду ў Беларусі чакаецца пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём 20—26°С, па Брэсцкай вобласці да 28°С.

У другой палове тыдня, паводле слоў Рабава, у нашу краіну пачне паступаць больш цёплае паветра з паўднёвых шыротаў і тэмпература паветра пачне паступова павышацца. У чацвер у Беларусі чакаецца пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём 21—28°С. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу чакаецца да плюс 16°С, днём месцамі да 30°С.

У пятніцу таксама чакаецца пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 10—15°С, днём 22—29°С. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу плюс 16—18°С, днём да 30—31°С.

У выхадныя дні тэмпература паветра складзе ноччу плюс 10—16°С, днём 22—29°С, месцамі да 30—31°С. У асобных раёнах не выключаны летнія кароткія навальнічныя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?