У тэлеэфіры віцэ-прэм’ер Турцыі Бюлент Арынк заявіў, што дзеянняў паліцыі недастаткова для таго, каб уціхамірыць пратэстуючых, паведамляе Бі-Бі-Сі. Паводле яго слоў, улады выкарыстаюць войскі для падаўлення пратэсту ў найбуйнейшых гарадах краіны.

Дэманстрацыі і мітынгі ў Стамбуле, Анкары і іншых гарадах Турцыі ўспыхнулі пасля таго, як паліцыя 31 мая жорстка разагнала дэманстрацыю абаронцаў стамбульскага парку Гезі.

Выступы мясцовых жыхароў і эколагаў перараслі ў маніфестацыі супраць прэм’ер-міністра Раджопа Таіп Эрдагана і «паўзучай ісламізацыі» краіны, якую, як лічаць пратэстоўцы, праводзіць кіроўная партыя.

Па афіцыйных дадзеных, не менш за чатыры загінулі і каля 5 тысяч чалавек былі параненыя ў ходзе акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?