У Калінкавіцкім раёне вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «ЗіЛ-130», які перавозіў дошкі, не пракантраляваў мацаванне грузу, у выніку чаго яны ўпалі на сустрэчны «Фольксваген-Пасат». У легкавым аўтамабілі ехала сям’я з трох чалавек.

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ пацярпелі пасажыры «Фольксвагена» — 42-гадовая жонка вадзіцеля і 22-гадовы сын. Са шматлікімі траўмамі яны былі дастаўлены ў бальніцу. ДТЗ адбылося 14 чэрвеня.

У гэты ж дзень у Рэчыцы адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла. Вадзіцель аўтамабіля «Вольва-940» пры ажыццяўленні развароту не прадаставіў перавагу і ўчыніў сутыкненне з сустрэчным матацыклам «Сузукі». У выніку ДТЗ 28-гадовы вадзіцель матацыкла з пераломам ключыцы і ўдарамі шпіталізаваны. Матацыкліст быў у моташлеме. Ён пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання на 36 месяцаў за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?