29.08.2007 / 18:18

Сёлета на вучобу па праграме Каліноўскага прынялі 63 студэнты 10

Сярод іх ‑‑ 44 студэнты, якія былі выключаны з ВНУ па палітычных матывах, астатнія 19 ‑‑ актывісты БНФ, былыя навучэнцы коласаўскаша ліцэю, члены сем’яў рэпрэсаваных.

На вучобу па праграме Каліноўскага ў Польшчы сёлета прыняты 63 беларусы, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананні. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.

Паводле яе слоў, кандыдатуры яшчэ пяці‑сямі чалавек разглядаюцца польскім бюро праграмы, канчатковае рашэнне будзе вынесена 29 жніўня.

Паводле яе слоў, сярод залічаных на праграму — 44 студэнты, якія былі выключаны з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, і 19 абітурыентаў, якія так ці інакш пацярпелі за свае палітычныя перакананні, — актывісты БНФ, былыя навучэнцы зачыненага ўладамі гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, члены сямей рэпрэсаваных.

З 3 верасня для ўсіх адабраных беларусаў будуць арганізаваныя месячныя курсы польскай мовы і культуры, а 1 кастрычніка — пачнецца навучанне ў ВНУ Польшчы. У межах праграмы беларускім студэнтам будуць выдзеленыя польскія куратары і прадастаўлена магчымасць бясплатна вывучаць польскую мову на працягу года.

Паводле слоў І.Кулей, выбар канкрэтнай навучальнай установы ў Польшчы адбудзецца ў ходзе гутарак з будучымі студэнтамі ў польскім бюро праграмы Каліноўскага. «Студэнты яшчэ не ведаюць магчымасцей, што прадастаўляюць розныя ВНУ Польшчы», — сказала І.Кулей, зазначыўшы, што выбар спецыяльнасцей неабмежаваны.

І.Кулей таксама паведаміла, што сёлета колькасць студэнтаў, якія жадаюць вучыцца па праграме Каліноўскага, паменшылася: «Такога валу рэпрэсій у адносінах да студэнтаў мы ўжо не назіраем, урад зразумеў, што гэта неэфектыўна».

Паводле яе слоў, студэнтаў, якія пацярпелі за свае палітычныя погляды, апрача Польшчы гатовы прыняць ва Украіне і Літве, у прыватнасці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс). Пяць месцаў для пацярпелых па палітычных матывах магістрантаў выдзеліў і ўрад Эстоніі.

Праграма Каліноўскага была заснавана 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм’ер‑міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ВНУ адбыўся ў ліпені 2006 года: на вучобу былі прынятыя больш за 200 чалавек.

0
zhelezko / Адказаць
29.08.2007 / 18:40
Цікава, адкуль іх адлічыць пасьпелі? Цэлых 44 чалавекі? І чаму было чуваць толькі пра Алейніка, які на праграму не паехаў? Хлусіш, цёця Іна...
0
odirom / Адказаць
29.08.2007 / 19:56
zhelezko напiсаў(ла) Жнiвень 29, 2007 у 18:40 Цікава, адкуль іх адлічыць пасьпелі? Цэлых 44 чалавекі? І чаму было чуваць толькі пра Алейніка, які на праграму не паехаў? Хлусіш, цёця Іна... ---------------- Прабачце, а Вы хто такі будзецё, паважаны, што абвінавачваеце сп.Ірыну ў хлусне?
0
kh / Адказаць
29.08.2007 / 21:32
Алейніка раскруцілі зь яго згоды. Рабіць высновы толькі з паведамленьняў СМІ вельмі небясьпечна. Бо ёсьць людзі, якія ніколі ня выйдуць у тыраж хоць бы таму, што іх здымкамі будуць выціраць дупы, і найперш іх калегі-зайздросьнікі.Хоць зайздросьціць адрыву ад Бацькаўшчны няслушна. А знайсьці грошы на простыя вандроўкі ў краіны Эўропы трэба для як мага большай колькасьці вулічных хлопцаў і дзяўчын. Хай зайздросьцяць "лукамольцы".
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру