Мяркуючы, што знаходзіцца на досыць бяспечнай адлегласці, мужчына дастаў мабільны тэлефон і пачаў здымаць тое, што адбываецца. Аказалася, што ступень рызыкі ні ён, ні працоўныя, што зносілі будынак, належна не ацанілі. Цяпер ступень іх адказнасці будзе ацэньваць следства.

Трагедыя адбылася 16 чэрвеня ў двары адной з будаўнічых крамаў горада, на тэрыторыі якога праходзіў знос двухпавярховага цаглянага будынка. 29-гадовы супрацоўнік крамы Яўген Цітоў адарваўся ад працы, каб паназіраць за працэсам. Ён дастаў мабільны тэлефон і пачаў здымаць, тым жа былі занятыя і працоўныя, якія кіравалі зносам і якія, па правілах, былі адказныя за бяспеку на аб’екце.

Будынак зносілі з дапамогай бульдозера: да каўша прымацавалі сталёвыя тросы, супрацьлеглыя канцы якіх былі замацаваныя на ўчастку сцяны. Пакуль шматтонная машына буксавала, спрабуючы вырваць з мура кавалак, Яўген Цітоў, прадчуваючы, як падзеліцца відэазапісам ў інтэрнэце, падбадзёрваў працоўных: «Давай, давай!»

У нейкі момант сцяна паддалася, і вялізны яе кавалак паваліўся на зямлю, разбіўшыся на мноства аскепкаў. Ад моцнага ўдару цагліны адскочылі ад асфальту і на велізарнай хуткасці хваляй паляцелі ў бок людзей. Мужчына, які стаяў перад Яўгенам Цітовым і таксама трымаў у руках мабільны тэлефон, у апошнюю секунду здолеў адскочыць убок. А вось галоўнага героя відэа хваля збіла з ног. Мабільны тэлефон працягваў здымаць нават калі яго ўладальнік ужо ляжаў без прытомнасці на зямлі, а вакол яго бегалі людзі, крычалі і прасілі выклікаць хуткую. Ужо пазней высветлілася, што яшчэ адным пацярпелым аказаўся мужчына, які ў момант надзвычайнага здарэння прыехаў аўтасэрвіс у тым самым двары. Яго траўмы аказаліся не надта цяжкімі, і дактары адпусцілі яго дадому пасля аказання неабходнай дапамогі.

Яўгену Цітову не пашэнціла. Хірургі змагаліся за яго жыццё, але выратаваць мужчыну не ўдалося — траўмы аказаліся занадта сур’ёзнымі. Як пазней раскзаалі сваякі загінулага, у яго былі зламаныя ўсе рэбры, раздробленыя косткі таза, пашкоджаныя ўнутраныя органы, а «ад галавы засталася проста каша».

Відэазапіс далучаны да справы

У Яўгена Цітова засталіся жонка і трохгадовая дачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?